Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сэрбіі: Младзіча схопяць


Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч заявіў, што былы ваенны лідэр басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч будзе схоплены, калі ён апынецца ў межах дасягальнасьці сэрбскіх сілаў бясьпекі. У надрукаваным сёньня інтэрвію газэце «Бліц» прэзыдэнт дадаў, што ў іншым выпадку Бялград працягне супрацоўніцтва з усімі спэцслужбамі сьвету, каб арыштаваць былога генэрала.

Арышт і перадача Міжнароднаму трыбуналу Раткі Младзіча, які абвінавачваецца ў ваенных злачынствах, зьяўляецца адной з галоўных умоваў пачатку перамоваў аб далучэньні Сэрбіі да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG