Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр тэракта ў ірацкай Баакубе павялічылася


Паводле апошніх паведамленьняў ірацкай паліцыі, колькасьць загінулых у выніку ўчорашняга тэракту ў горадзе Баакубе ўзрасла да 30 чалавек, паранена каля 70. Паведамляецца, што сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбухоўку ў папулярным кафэ, якое знаходзіцца ў населеным пераважна курдамі-шыітамі раёне.

Выбух у Баакубе – першы кровапралітны тэракт у Іраку за некалькі апошніх тыдняў..
XS
SM
MD
LG