Найбуйнейшы амэрыканскі паштовы перавозчык кампанія Fedex часова адмяніла рэйсы зь Емэну. На лётнішчах Вялікай Брытаніі і ЗША працягваюць дзейнічаць павышаныя захады бясьпекі ў зьвязку з праверкамі некалькіх самалётаў іншай паштовай кампаніі -- UPS.
Прадстаўнік Белага дому Робэрт Гібс выступіў з заявай пара тое, што спэцслужбы выявілі падазраваныя прадметы ў багажы двух самалётаў, якія ляцелі ў ЗША. Адзін зрабіў прамежкавую пасадку ў Вялікай Брытаніі, другі – у Дубаі. Абодва самалёты ляцелі зь Емэну.
Крыніцы ў паліцыі заявілі, што выбуховыя прыстасаваньні ў самалётах не былі знойдзеныя. Некаторыя экспэрты, якія сябе не назвалі, выказалі меркаваньне, што была зроблена спроба апрабаваць магчымасьць адпраўкі «бомбы» ў выглядзе паштовай пасылкі.