Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс пацярпелых і загінулых падчас аварыі на "Пінскдрэве"


16 пацярпелых у выніку аварыі на заводзе ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" застаюцца ў цяжкім стане. Ахвяраў на сёньня — пяць чалавек.

Памерлі:

1. Муга Ігар Афінагенавіч, 1971, сьлесар-рамонтнік
2. Рапута Яўген Валер'евіч, 1984, апэратар аўтаматычных і паўаўтаматычных лініяў у дрэваапрацоўцы
3. Старадуб Міхаіл Іванавіч, 1958, сьлесар-рамонтнік
4. Міхаевіч Аляксандар Міхайлавіч, 1976, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў
5. Саковіч Кацярына Сяргееўна, 1986, майстар-брыгадзір стружачнага аддзяленьня

Сьпіс пацярпелых, якія знаходзяцца ў шпіталях, паводле Пінскай цэнтральнай бальніцы:

У Пінскай цэнтральнай бальніцы:

1. Талеркі Сяргей Мікалаевіч, 1985
2. Маўчун Тацьцяна Яўстаф'еўна, 1955

У абласной бальніцы Берасьця:

1. Хамлюк Аляксандар Мікалаевіч, 1959
2. Сьмірноў Алег Алегавіч, 1981
3. Гарошка Эдуард Уладзіміравіч, 1977
4. Мароз Аляксандар Міхайлавіч, 1987
5. Ярмак Павел Антонавіч, 1976

У бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі ў Менску:

1.Жукоўскі Віктар Канстанцінавіч, 1955
2.Квашалі Алег Юр'евіч, 1962
3.Шынкарук Аляксандар Анатолевіч, 1974
4. Казюр Генадзь Фёдаравіч, 1964
5. Шаўчук Мікалай Аляксандравіч, 1950
6. Калодзіч Аляксандар Сяргеевіч, 1987
7. Гладун Натальля Міхайлаўна, 1967
8. Пілевіч Віталь Уладзіміравіч, 1981
9. Касьян Міхаіл Міхайлавіч, 1977

Кожная зь сем'яў загінулых, паводле інфармацыі "Пінскдрэва", атрымала па тры мільёны рублёў. Кіраўніцтва прадпрыемства прапанавала сваякам і блізкім пацярпелых дапамагчы з праездам у Берасьце і Менск, дзе праходзіць лячэньне.

На заводзе працягвае працу камісія па расьсьледаваньні абставін і прычын аварыі, якая здарылася 25 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG