Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі дыплямат атрымаў прытулак у Фінляндыі


Былы супрацоўнік іранскай амбасады ў Хэльсынках Хасэйн Алізадэх заявіў, што Фінляндыя дала яму палітычны прытулак.

Хасэйн Алізадэх, які абвінавачвае іранскага прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада ў захопе ўлады падчас леташніх выбараў, прыняў сёлета рашэньне далучыцца да апазыцыі і на пачатку верасьня адмовіўся ад пасады намесьніка кіраўніка іранскай дыпляматычнай місіі. Ён зьяўляецца найменей трэцім іранскім дыпляматам з Ірана, якія ў гэтым годзе зьвярнуліся да эўрапейскіх уладаў з запытам аб палітычным прытулку. Усе тры дыпляматы сьцьвярджаюць, што такім чынам выказваюць пратэст супраць парушэньня выбарчых правоў і правоў чалавека ў Іране. Яны перакананыя, што ў выпадку вяртаньня дадому іх будзе чакаць пакараньне.
XS
SM
MD
LG