Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хьюман райтс вотч" патрабуе спыніць дэпартацыю цыганоў у Косава


Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Хьюман райтс вотч" заклікала заходнія краіны спыніць дэпартацыю цыган і прадстаўнікоў іншых нацыянальных меншасьцяў у Косава. Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што пасьля дэпартацыі ў Косава людзі адчуваюць тут дыскрымінацыю, іх правы парушаюцца.

Паводле "Хьюман райтс вотч", ад 1999 году ў Косава былі прымусова дэпартаваныя 50 000 цыган. Большасьць зь іх ня могуць знайсьці працу, атрымаць жыльлё, мэдычнае і сацыяльнае абслугоўваньне.
XS
SM
MD
LG