Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НАТО не выключаюць хуткага далучэньня Грузіі да альянсу


Адмірал Джампаола Ды Паола, кіраўнік вайсковага камітэту НАТО, упэўнены, што ў будучыні Грузія зможа далучыцца да Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Ды Паола, які знаходзіцца ў Тбілісі з двухдзённым візытам, правёў перамовы з міністрам абароны Грузіі Бачо Ахалая. Ён высока ацаніў тую вайсковую рэформу, якая праводзіцца грузінскім кіраўніцтвам. Паводле Ды Паола, НАТО будзе працягваць падтрымку гэтай рэформы і разьвіваць усебаковыя стасункі з Грузіяй.
XS
SM
MD
LG