Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група аўганскіх байцоў прайшла падрыхтоўку ў Аўстраліі


Міністар абароны Аўстраліі Ангус Х'юстан пацьвердзіў, што байцы аднаго з аўганскіх атрадаў, ляяльных да ўладаў, былі таемна дастаўленыя ў Аўстралію для сумесных вучэньняў з аўстралійскімі вайскоўцамі. Паводле Х'юстана, 6 аўганскіх байцоў прайшлі падрыхтоўку на мінулым тыдні на адной з аўстралійскіх вайсковых баз.

Міністар абароны паведаміў, што ў будучыні прадстаўнікі праўрадавых аўганскіх фармаваньняў возьмуць удзел у баявых апэрацыях супраць талібаў у Аўганістане сумесна з аўстралійцамі.
XS
SM
MD
LG