Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступ на ваяўнікоў у Таджыкістане


У Таджыкістане ў выніку паліцэйскай апэрацыі ўчора былі забітыя тры ваяўнікі, паведамляюць таджыкскія ўлады. Адзін ваяўнік здаўся паліцыі, яшчэ адзін – уцёк.

Апэрацыя праводзілася на поўначы краіны ў раёне Ісфару. Як сказаў у інтэрвію Радыё Свабода кіраўнік мясцовай адміністрацыі Немат Алімаў, жыхары вёскі Харкух, дзе праводзіўся рэйд, былі загадзя эвакуяваныя.

Раён Ісфары знаходзіцца паблізу мяжы Таджыкістану з Кіргізстанам ды Ўзбэкістанам. Паліцэйскі рэйд зьявіўся часткай наступу ўрадавых сілаў на мясцовыя ісламісцкія групоўкі.
XS
SM
MD
LG