Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз узмоцніць бюджэтную дысцыпліну


У Брусэлі на двухдзённым саміце Эўразьвязу, які распачаўся ўчора, кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краінаў прынялі плян узмацненьня жорсткасьці бюджэтнай дысцыпліны ўсімі чальцамі Зьвязу.

Сярод іншага, бакі дамовіліся наконт больш дбайнага нагляду за разьвіцьцём эканомікі кожнай краіны-чальца Эўразьвязу. Было дасягнута пагадненьне і адносна прэвэнтыўных мераў для недапушчэньня празьмернага росту запазычанасьці. Будуць таксама ўжывацца асаблівыя меры да тых дзяржаваў-чальцоў, якія перавышаюць дазволены ўзровень дэфіцыту дзяржбюджэту.
XS
SM
MD
LG