Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАХМУРНА...


...і золка, але без дажджу. Тэмпэратура: 0 ... +6 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


"Пікет памяці", ладжаны прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта Беларусі ад БНФ Рыгорам Кастусёвым перад будынкам КДБ у Менску. Пікет прымеркаваны да гадавіны масавага расстрэлу прадстаўнікоў нацыянальнай эліты ў 1937 годзе.

У Вялікім тэатры опэры і балету прэм’ерны паказ опэры "Тоска" Джакома Пучыні. Пачатак а 19.00.

Канцэрт Зьмітра Бартосіка ў сярэдняй школе мястэчка Жодзішкі, Смаргонскага раёну, у рамках кампаніі "Будзьма". Пачатак а 14.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі другі дзень саміту Эўразьвязу.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан едзе зь візытам у Віетнам, Камбоджу і Маляйзію.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1451 у італьянскім горадзе Генуя нарадзіўся Хрыстафор Калюмб, выбітны мараход, гішпанскі адмірал. Гэта ён кіраваў гішпанскай экспэдыцыяй ў Індыю, у выніку якой была адкрытая Амэрыка (пам. 1506).

У 1897 нарадзіўся Ёзэф Гёбэльс, міністар прапаганды ў нацысцкай Нямеччыне (пам. 1945).

29 кастрычніка 1937 – самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменьнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Валеры Маракоў, Міхась Чарот ды іншыя, усяго 22 чалавекі.

У 1942 нямецкія нацысты разам з украінскімі паліцыянтамі зьнішчылі 16 тысяч габрэяў у Пінску. А 29 кастрычніка 1952 году тамсама ў Пінску была ўзарваная сынагога – самая старая на землях былой Рэчы Паспалітай.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Рэспублікі ў Турцыі – устаноўлены на памяць аб абвешчаньні Турэцкай рэспублікі ў 1923. У гэты дзень былі прынятыя папраўкі ў Канстытуцыю Турцыі, вынікам якіх быў распад Асманскай імпэрыі, а Турцыя стала рэспублікай.

МІНУС 365:

Год таму на сайце Свабоды: "Сталіца — у нацыянальных сьцягах".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Сьвет малы.
Хрыстафор Калюмб
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG