Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі чарговы страйк супраць пэнсійнай рэформы


У Францыі праходзіць чарговы, сёмы, агульнанацыянальны страйк пратэсту супраць пэнсійнай рэформы. Ізноў парушаная праца грамадзкага транспарту і дзяржаўных устаноў. Парлямэнт Францыі ўчора канчаткова ўхваліў законапраект аб павышэньні пэнсійнага ўзросту з 60 да 62-х гадоў. Цяпер яго павінен падпісаць прэзыдэнт Нікаля Сарказі.

Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, каля двух трацін французаў па-ранейшаму выступаюць супраць рэформы. Аднак, як мяркуюць назіральнікі, пік пратэстаў ўжо мінуўся. Так, большасьць нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў аднавілі працу, бо папярэднія страйкі прывялі да перабояў з бэнзінам на запраўках.
XS
SM
MD
LG