Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заявіў пра істотнае паляпшэньне гандлю з Украінай


Прэм'ер-міністар Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што гандлёвыя сувязі з Украінай істотна палепшыліся пасьля прыходу да ўлады дружалюбнага Крамлю прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

Гэтую заяву Пуцін зрабіў у Кіеве, дзе адбыліся перамовы з кіеўскім кіраўніцтвам адносна паставак газу ва Ўкраіну. Пуцін таксама адзначыў, што гандлёвы абарот паміж краінамі за гэты пэрыяд павялічыўся амаль на 80%.
XS
SM
MD
LG