Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры АСЕАН абмяркоўваюць перадвыбарную сытуацыю ў М'янме


У в’етнамскай сталіцы Ханоі лідэры 10 краін Асацыяцыі краін Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) абмяркоўваюць паглыбленьне палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва і пэрспэктывы стварэньня да 2015 году супольнасьці гэтых дзяржаў. Адной з тэм саміту стане таксама сытуацыя ў М'янме напярэдадні прызначаных на 7 лістапада ўпершыню за 20 гадоў выбараў.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў ўлады М'янмы, якая ўваходзіць у АСЕАН, неадкладна вызваліць палітычных зьняволеных, у тым ліку Нобэлеўскага ляўрэата Аун Сан Су Чжы.

М'янма заяўляе, што Су Чжы выпусьцяць з-пад хатняга арышту толькі пасьля выбараў.
XS
SM
MD
LG