Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бесьпілётнікі ЗША зьнішчылі ў Пакістане 11 чалавек


Амэрыканскія бесьпілётныя самалёты нанесьлі за апошнія суткі тры ўдары па меркаваных хованках ваеўнікоў на паўночным захадзе Пакістану. Паводле пакістанскіх спэцслужбаў, у выніку сёньняшняга ўдару па адным з дамоў ў раёне Паўночны Вазырыстан загінулі найменей 5 чалавек, у тым ліку трое арабаў і адзін грамадзянін Аўганістану. Яшчэ 6 чалавек загінулі падчас двух удараў, нанесеных ў сераду.

Апошнім месяцам, пасьля таго, як стала вядома аб падрыхтоўцы "Аль-Кайдай" буйных тэрактаў у Эўропе, колькасьць удараў бесьпілётнікаў па аб'ектах у памежных пакістанскіх раёнах прыкметна павялічылася.
XS
SM
MD
LG