Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падчас візыту ў Індыю правядзе ноч у горадзе Мумбай у гатэлі, які зьведаў у 2008 годзе напад тэрарыстаў.
Як паведаміў учора прадстаўнік Белага дому, Абама спыніцца ў гатэлі "Тадж-Махал" 6 лістапада. Ён ушануе памяць ахвяраў нападу на Мумбай, калі ўзброеныя экстрэмісты забілі 166 чалавек, у тым ліку больш за 30 – у гатэлі "Тадж-Махал".
Пасьля рэканструкцыі гатэль аднавіў працу сёлета ў жніўні.