Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заключыла вайсковае пагадненьне зь Літвой


Беларусь і Літва заключылі двухбаковае пагадненьне аб вайсковым супрацоўніцтве. Дакумэнт падпісалі міністры абароны дзьвюх краін Юры Жадобін і Раса Юкнявічэне, падчас візыту літоўскай дэлегацыі ў Менск.

Кіраўнік абароннага ведамства Беларусі зазначыў падчас сустрэчы зь літоўскай каляжанкай, што Менск і Вільня пасьлядоўна супрацоўнічаюць з 2005 году, але падпісанае пагадненьне стварае юрыдычную базу і магчымасьці для далейшага разьвіцьця супрацоўніцтва, паведамляе агенцтва Delfi, са спасылкай на сайт міністэрства абароны Літвы.
XS
SM
MD
LG