Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі прапаноўвае Лукашэнку амніставаць "ценевы" капітал


Урад Беларусі ў праекце дырэктывы пра лібэралізацыю эканомікі прапаноўвае прэзыдэнту правесьці падатковую амністыю "ценевага" бізнэсу, які гатовы легалізаваць свае прыбыткі.

Ураду "да 1 ліпеня 2011 году ўнесьці на разгляд кіраўніка дзяржавы праект нарматыўнага прававога акту аб падатковай амністыі ў дачыненьні да асобаў, якія гатовыя сябе рэабілітаваць шляхам легалізацыі сваіх даходаў", — сказана ў праекце дырэктывы, тэкст якога цытуе Інтэрфакс.

У сувязі з гэтым плянуецца перагледзець заканадаўства пра адказнасьць прадпрымальнікаў за правапарушэньні.

У праекце сказана, што "праверкі не павінны парушаць вытворча-гаспадарчую дзейнасьць гаспадарчых суб'ектаў, якія правяраюцца".

Урад таксама прапануе праводзіць праверкі добрасумленных прадпрымальнікаў не часьцей як 1 раз на 5 гадоў.

Прадугледжваецца таксама забараніць утрыманьне пад вартай да суду асобаў, якія зьдзейсьнілі эканамічныя злачынствы, але не ўяўляюць грамадзкай небясьпекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG