Супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Менску ўчынілі ператрус на кватэры Яўгена Афнагеля, кіраўніка менскага штабу патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.
Старэйшы лейтэнант міліцыі Жарскі паведаміў, што ператрус праводзіцца ў зьвяку з распачатай крымінальнай справай, па якой Яўген Афнагель і ягоная жонка Паліна Кур'яновіч праходзяць сьведкамі. Міліцыянты шукалі рацыю, якую нібыта Кур'яновіч скрала ў спэцназаўца міліцыі падчас вулічнай акцыі 16 жніўня ў Менску.
Рацыю ў кватэры не знайшлі. Міліцыянты склалі пратакол ператрусу і сышлі.
27 кастрычніка на 16:00 Яўгена Афнагеля і Паліну Кур'яновіч выклікаюць на допыт у міліцыю.
Паводле Я.Афнагеля, падчас акцыі 16 жніўня, калі людзей пачалі зьбіваць і затрымліваць, у аднаго зь міліцыянтаў вывалілася рацыя.
"Паліна машынальна падабрала яе і аддала міліцыянту. Цяпер міліцыянты абвінавачваюць Паліну ў тым, што яна нібыта забрала сабе гэтую рацыю".
Я.Афнагель сказаў, што крымінальная справа была пачата яшчэ напрыканцы жніўня, а самыя актыўныя дзеяньні міліцыянтаў пачаліся менавіта ў самую адказную фазу перадвыбарчай кампаніі, падчас збору подпісаў:
"Таму я лічу, што гэта накіравана на зрыў збору подпісаў. Я спрабаваў дамовіцца са сьледчым, каб перанесьці допыт на панядзелак, калі скончыцца збор подпісаў. Але ён сказаў, што на яго цісьне начальства, каб нас выклікаць на допыт да пятніцы".