Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ уважае аб зьмене Лісабонскай дамовы


У чацьвер стартуе двухдзённы саміт Эўразьвязу на ўзроўні кіраўнікоў краін-чальцоў. На парадку дня – магчымыя зьмены ў Лісабонскую дамову – асноўны прававы дакумэнт блёку, які быў распрацаваны на базе праекту Эўрапейскай канстытуцыі.

Нямеччына, пры падтрымцы Францыі, настойвае на папраўках у дакумэнт, якія б гарантавалі больш жорсткія мэханізмы кантролю за фінансавай дысцыплінай краінаў-чальцоў. Бэрлін і Парыж заяўляюць, што абнаўленьне дамовы неабходнае Эўразьвязу для таго, каб адэкватна рэагаваць на пагрозы, кшталту крызісу запазычанасьці ў Грэцыі.

Бальшыня з 27 чальцоў блёку выступаюць супраць унясеньня зьменаў у Лісабонскую дамову, якая пачала дзейнічаць мінулага сьнежня, пасьля васьмі гадоў перамоўнага працэсу.
XS
SM
MD
LG