Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна можа атрымаць новыя льготы на газ


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін сёньня прыбудзе ў Кіеў на паседжаньне ўкраінска-расейскага міжурадавага камітэту эканамічнай супрацы. Чакаецца падпісаньне блізу 10-і дакумэнтаў.

Сярод іншага бакі абмяркуюць магчымасьць далейшага зьніжэньня цаны на расейскі газ для Ўкраіны, паведаміў украінскі віцэ-прэм'ер Андрэй Клюеў. Раней расейскі бок ня выключыў зьмены формулы цэнаўтварэньня газу для Ўкраіны ў выпадку стварэньня супольнага прадпрыемства паміж "Газпромам" і "Нафтагазам Украіны".
XS
SM
MD
LG