Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ня супраць Бушэрскай АЭС


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што ў ЗША няма ніякай занепакоенасьці ў сувязі зь іранскім ядзерным рэактарам у Бушэры, паколькі уран, які пастаўляецца Расеяй і ўжываецца ў якасьці паліва для электрастанцыі, пасьля яго выкарыстаньня будзе вяртацца назад Расеі. У цяперашні час ажыццяўляецца загрузка паліва ў рэактар Бушэрскай АЭС, будаўніцтва якой было пачата шмат гадоў таму.

Нягледзячы на занепакоенасьць з нагоды імкненьня Ірану стварыць ядзерную зброю, урад ЗША заяўляе аб тым, што ён ня бачыць пагрозы распаўсюджваньня ядзернай зброі і ядзерных матэрыялаў у сувязі з эксплюатацыяй Бушэрскай АЭС, якая будзе адпавядаць міжнародным стандартам бясьпекі і дзейнічаць пад міжнародным наглядам.
XS
SM
MD
LG