Прэзыдэнты Расеі, Армэніі ды Азэрбайджану абмяркуюць сёньня пэрспэктывы ўрэгуляваньня канфлікту вакол самаабвешчанага Нагорнага Карабаху.
Дзьмітрый Мядзведзеў, Серж Саргсян ды Ільхам Аліеў сустрэнуцца ў Астрахані.
Напярэдадні сустрэчы ў зоне карабахскага канфлікту ў перастрэлцы з азэрбайджанскімі вайскоўцамі забіты вайсковец Нагорнага Карабаху.
Армэнія ўжо абвінаваціла Азэрбайджан у парушэньні перамір'я і спробе дэстабілізаваць сытуацыю.