Дакумэнт прадугледжвае, што ў найбліжэйшыя два гады ня менш як 2,5 млн. тон вэнэсуэльскай нафты будзе штогод транспартавацца праз Клайпедзкі порт і чыгункі Літвы і Беларусі на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.
Літва разьлічвае на гэтым тыдні падпісаць пагадненьні зь Беларусьсю па транзыце вэнэсуэльскай нафты, паведаміў у інтэрвію БелаПАН генэральны дырэктар літоўскай кампаніі Klaipedos nafta Рокас Масюліс.
"Мы спадзяёмся на гэтым тыдні вызначыцца па гэтым пытаньні", — заявіў Масюліс.
Паводле ягоных слоў, цяпер бакі вядуць "камэрцыйныя перамовы". "Нашы прапановы беларускаму боку вядомыя, але ў дадзеным выпадку выбірае беларускі бок. Мы толькі адны з патэнцыйных партнэраў, каб аказваць паслугі па транзыце нафты", — падкрэсьліў Масюліс.
Як паведамлялася раней, на пачатку кастрычніка Беларусь і Літва дамовіліся наконт транзыту вэнэсуэльскай нафты праз Клайпедзкі марскі порт. Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка ў інтэрвію Літоўскаму тэлебачаньню заявіў: "Да канца кастрычніка нашы гаспадарчыя суб'екты і Літоўская чыгунка падпішуць канкрэтныя пагадненьні".
Беларусь таксама вядзе перамовы з Латвіяй пра ўмовы транзыту вэнэсуэльскай нафты праз Вэнтсьпілскі і Рыскі парты. Масюліс не выключае, што іншыя парты могуць прапанаваць Беларусі больш выгадныя ўмовы транспартаваньня нафты.
"Але нам важна як мага хутчэй вырашыць гэтае пытаньне, бо набліжаецца зіма і трэба хутчэй вызначацца з усімі патокамі грузаў праз Клайпедзкі порт", — падкрэсьліў гендырэктар "Klaipedos nafta".