Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пабудуюць сонечныя ЭС


Адміністрацыя Барака Абамы ўхваліла рэалізацыю ў штаце Каліфорнія найбуйнейшага ў сьвеце праекту будаўніцтва сонечных электрастанцыяў. Чатыры станцыі будуць пабудаваныя ў пустэльні на ўсход ад Лос-Анжэлесу. Міністар унутраных справаў ЗША Кен Салазар заявіў, што чаканая агульная магутнасьць электрастанцыяў – 1000 мэгаватаў энэргіі. Гэтага дастаткова, каб забясьпечыць электрычнасьцю каля 750 тысяч амэрыканскіх дамоў.

Будаўніцтва кожнай з чатырох станцыяў будзе каштаваць каля мільярду даляраў, а іх агульная магутнасьць прыблізна будзе адпавядаць магутнасьці атамнай станцыі.
XS
SM
MD
LG