Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Францыі ўжо каштавалі краіне 3 мільярды эўра


Урад Францыі заяўляе, што працяг страйкаў можа спыніць пасьлякрызіснае аднаўленьне эканомікі. Паводле апошніх дадзеных, пратэсты супраць пэнсійнай рэформы ўжо абышліся краіне ў тры мільярды эўра. Міністар эканомікі Францыі Крысьціна Лагард заявіла сёньня, што масавыя акцыі пратэсту супраць павышэньня пэнсійнага узросту наносяць эканоміцы Францыі шкоду памерам ад 200 да 400 мільёнаў эўра штодня. Самыя вялікія страты нясе хімічная прамысловасьць, якой не хапае нафтапрадуктаў. Парлямэнт мае разгледзець законапраект аб падвышэньні пэнсійнага ўзросту на гэтым тыдні, аднак прафсаюзы паабяцалі працягваць пратэсты
XS
SM
MD
LG