Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінстры краінаў Эўразьвязу абмяркоўваюць заяўку Сэрбіі


Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу абмяркоўваюць у Люксэмбургу заяўку Сэрбіі на уступленьне ў ЭЗ. Як чакаецца, міністры прымуць рашэньне накіраваць заяўку Бялграда на уступленьне ў ЭЗ на разгляд Эўрапейскай камісіі. Гэта - першы крок на шляху да прадстаўленьня Сэрбіі афіцыйнага статусу краіны-кандыдата на уступленьне ў ЕЗ.

Дарогу да гэтага адкрыла згода кіраўніцтва Сэрбіі да перамоваў з Косава пад эгідай Эўразьвязу. Ускладніць рух Сэрбіі да уступленьня ў ЕС можа, аднак, тое, што дасюль не выдадзены гаагскаму трыбуналу былы генэрал арміі басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч, абвінавачаны ў здзяйсьненьні ваенных злачынстваў падчас вайны ў Босьніі ў 1990-я гады.
XS
SM
MD
LG