Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гімалаях зьнік вядомы альпініст


У Нэпале ў Гімалаях зьнік вядомы альпініст Чуанг Ані, які 19 разоў падымаўся самую высокую гару плянэты – Эвэрэст.

Па паведамленьні мясцовага альпінісцкага цэнтру, у раёне на вышыні больш за 7 тысяч мэтраў, дзе знаходзіўся Чуанг Ані і узначаленая ім група альпіністаў, у суботу сышла лавіна.

Пошукі зьніклага працягнуцца сёньня, калі ў раёне здарэньня палепшацца ўмовы надвор'я.

43-гадовы Ані – адзін з самых вопытных альпіністаў у сьвеце. Яму не хапае аднаго ўзыходжаньня, каб паўтарыць рэкорд іншага нэпальца – Апы Шэрпы, які 20 разоў узыходзіў на Эвэрэст.
XS
SM
MD
LG