Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: напад на дом лідэра найбуйнейшай партыі


У Кіргізстане невядомыя напалі на дом лідэра партыі "Ата-Журт", якая перамагла на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах.

Паводле папярэдніх зьвестак, у нападзе на дом Камчыбека Ташыева ў Бішкеку ўдзельнічалі людзі, якія паказвалі пасьведчаньні супрацоўнікаў службаў бясьпекі. Ахова Ташыева дала адпор нападнікам, і яны, неўзабаве, уцяклі.

Партыя "Ата-Журт", у якой дамінуюць прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, атрымала найбольшую колькасьць галасоў на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў гэтым месяцы.
XS
SM
MD
LG