Маладыя дзяржавы атрымаюць большы кантроль за дзейнасьцю Міжнароднага валютнага фонду, – пра гэта дамовіліся на сустрэчы ў Паўднёвай Карэі міністры фінансаў краін "вялікай дваццаткі". Паведамляецца, у прыватнасьці, што эўрапейскія краіны адмовяцца ад двух месцаў у радзе дырэктараў МВФ на карысьць такіх дзяржаў, як Кітай і Індыя.
Адзін з кіраўнікоў фонду Дамінік Строс-Кан, які прыняў удзел у сустрэчы, назваў гэта "самай буйной рэформай сыстэмы кіраваньня МВФ у гісторыі".
Адзін з кіраўнікоў фонду Дамінік Строс-Кан, які прыняў удзел у сустрэчы, назваў гэта "самай буйной рэформай сыстэмы кіраваньня МВФ у гісторыі".