Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон папярэдзіў сайт WikiLeaks


У плянах інтэрнэт-сайта WikiLeaks публікацыя каля 400 тысяч новых сакрэтных матэрыялаў аб вайне ў Іраку, паведамляе агенцтва France Presse. Тысячы сакрэтных матэрыялаў аб фактах жорсткага абыходжаньня і катаваньнях, якія ўжываліся ірацкімі паліцыянтамі і вайскоўцамі ў дачыненьні да зьняволеных і аб якіх было вядома уладам ЗША ўжо апублікаваныя. Адзначаецца, што гэтыя факты аднак не былі расьсьледаваныя. WikiLeaks мае намер апублікаваць таксама і сакрэтныя дакумэнтальныя зьвесткі аб ролі Ірану ў вайне ў Іраку, уключна з правядзеньнем Тэгеранам вучэньняў з ваеўнікамі з мэтай нападаў на міжнародныя войскі і прадстаўнікоў ірацкага ўраду.

Камэнтуючы дзеяньні і пляны WikiLeaks, Пэнтагон заявіў у пятніцу, што не чакае нічога сэнсацыйнага, аднак папярэдзіў, што гэта можа паставіць пад пагрозу бясьпеку амэрыканскіх ды ірацкіх вайскоўцаў. Дзеяньні WikiLeaks раней былі асуджаныя Белым домам.
XS
SM
MD
LG