Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША адкрыўся першы камэрцыйны касмапорт


У пустэльні штату Нью-Мэксыка, што ў ЗША, сёньня адкрылі першы ў сьвеце касьмічны порт прызначаны для камэрцыйнага ўжытку.

Падчас урачыстай цырымоніі інаўгурацыі над гледачамі праляцеў ракетаплан SpaceShip Two, які будзе зьдзяйсьняць субарбітальныя палёты з пасажырамі на борце.

Адзін з галоўных фундатараў праекту брытанскі прадпрымальнік Рычард Брансан, заявіў, што камэрцыйныя рэйсы з касмадрому стартуюць на працягу паўтарох год.
XS
SM
MD
LG