Украіна разглядае магчымасьць злучэньня Прыдняпроўскіх магістральных нафтаправодаў зь беларускім участкам нафтаправоду Дружба. Пра гэта ў чацьвер заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве віцэ-прэм'ер украінскага ўраду Андрэй Клюеў.
"Такое пытаньне разглядаецца, але пакуль яшчэ канчаткова не прынятае рашэньне", - адказаў Клюеў на пытаньне карэспандэнта "Свабоды".
Злучэньне Прыдняпроўскіх магістральных нафтаправодаў з трубаправодам Дружба прадугледжвае будаўніцтва перамычкі паміж украінскім горадам Крэмянчуг і беларускім Мазырам. Ажыцьцяўленьне гэтага праекту зробіць магчымым бесьперапынныя пастаўкі нафты трубаправодным транспартам з чарнаморскага порту Адэса ў Мазыр, а таксама, далей – у Балтыйскае мора.
Раней паведамлялася, што сёлета Укртранснафта мела пачаць вывучэньне тэхніка-эканамічнага абгрунтаваньня гэтага праекту.