Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы забілі апазыцыянэра


У Польшчы ўзброены агнястрэльнай зброяй чалавек напаў сёньня на рэгіянальны офіс найбуйнейшай апазыцыйнай партыі ў краіне "Права і справядлівасьць". Інцыдэнт здарыўся ў цэнтры Лодзі – аднаго з найбуйнейшых польскіх гарадоў.

62-гадовы нападнік застрэліў асыстэнта дэпутата Эўрапарлямэнту ад гэтай партыі і цяжка параніў нажом асыстэнта іншага апазыцыйнага дэпутата.

Калі нападніка затрымалі, ён заявіў, што ненавідзіць польскую апазыцыю і хацеў бы забіць лідэра партыі "Права і справядлівасьць" Яраслава Качынскага.

Сам Качынскі заявіў з гэтай нагоды, што сёньняшняя падзея – вынік доўгатэрміновай "кампаніі нянавісьці", скіраванай супраць яго асабіста і яго партыі. Прэм'ер міністар Польшчы Дональд Туск сказаў, што злачынства – ўчынак вар'ята.
XS
SM
MD
LG