Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Крумкач, нібы султан, сядае на галовы.
Вісіць на барадзе шматок былой шчакі.
Здаецца, ваяром, расьцятым да паловы,
Кардоннага мяча ня выпусьціць з рукі.
Ад гойсаньня ўваччу хістаюцца нябёсы,
Лілёвыя лясы працяў ваўчыны сквіл,
Вісельня, як арган, скавыча шматгалоса
Й пякельнай чырваньню палае небасхіл.
А ну, хутчэй скакаць, здыхляціна старая,
Што лашчыць неўпрыкмет ружанец пазванкоў,
Нібыта пацеркі манах перабірае:
Тут вам не манастыр, а кодла мерцьвякоў!
Арцюр Рэмбо, фрагмэнт "Балю шыбенікаў" (пераклад Андрэя Хадановіча).
ПАРАСОН...
- ...будзе дарэчы. Тэмпэратура: 2 – 5 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- Пасольства Швэцыі ў Менску разам з Цэнтрам швэдзкіх дасьледаваньняў праводзіць прэзэнтацыю беларускага перакладу рамана швэдзкага пісьменьніка Мікаэля Ніемі "Папулярная музыка з Вітулы" у актавай залі філялягічнага факультэту БДУ а 17.30.
- Прэзэнтацыя паэтычнага зборніка Максіма Шчура "Амальгама" ў кнігарні "ЛогвінаЎ" (Менск, пр. Незалежнасьці, 37а) а 19.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- У Страсбуры паседжаньне Рады Эўропы, прысьвечанае сытуацыі цыганоў (ромаў).
- У мястэчку Партэніт ва Ўкраіне сустракаюцца міністры абароны краінаў СНД.
- Прэзыдэнт Эўразьвязу Герман ван Ромпэй на Балканах.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- У 1655 была заключаная Кейданаўская унія паміж ВКЛ і Швэцыяй, інцыятарам якой была група паноў і шляхты з Жамойці і да якой далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.
- У 1854 нарадзіўся францускі паэт Арцюр Рэмбо (пам. 1891).
- У 1946 нарадзілася аўстрыйская пісьменьніца Эльфрыда Елінэк, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі 2004.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
- Сусьветны дзень статыстыкі.
- Міжнародны дзень авіядыспэтчара.
МІНУС 365:
- Год таму на сайце Свабоды: "За чацьвертаваньне беларуса ў Празе – 13,5 гадоў турмы".
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:
Крумкач, нібы султан, сядае на галовы.
Вісіць на барадзе шматок былой шчакі.
Здаецца, ваяром, расьцятым да паловы,
Кардоннага мяча ня выпусьціць з рукі.
Ад гойсаньня ўваччу хістаюцца нябёсы,
Лілёвыя лясы працяў ваўчыны сквіл,
Вісельня, як арган, скавыча шматгалоса
Й пякельнай чырваньню палае небасхіл.
А ну, хутчэй скакаць, здыхляціна старая,
Што лашчыць неўпрыкмет ружанец пазванкоў,
Нібыта пацеркі манах перабірае:
Тут вам не манастыр, а кодла мерцьвякоў!
Арцюр Рэмбо, фрагмэнт "Балю шыбенікаў" (пераклад Андрэя Хадановіча).