Мэксыканскія праваахоўчыя органы паведамілі, што яны сканфіскавалі 105 тонаў марыхуаны, што ёсьць найбуйнейшай перахопленай партыяй за апошнія гады. Мэксыканскія ўлады заявілі, што агульны кошт наркотыкаў можа дасягаць 340 мільёнаў даляраў, калі б яны былі прададзеныя на вуліцах Мэхіка. А калі б наркотыкі прадалі ў ЗША, то іх кошт мог бы павялічыцца ў некалькі разоў.
Партыя наркотыкаў была перахопленая ўчора ў мэксыканскім горадзе Тыхуана, што на мяжы з амэрыканскім штатам Каліфорнія. Паведамляецца, што марыхуана была запакаваная ў 10 тыс. пакетаў. Паліцыя лічыць, што мясцовыя крымінальныя групоўкі плянавалі пераправіць наркотыкі ў ЗША.