Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракты ў Іраку


У розных раёнах Іраку сёньня адбыліся выбухі, у выніку якіх загінула прынамсі 10 чалавек і больш за 30 былі параненыя.

4 выбухі адбыліся ў розных гарадах паўночнай правінцыі Салах-ад-Дзін у дамах супрацоўнікаў паліцыі і каля блёкпоста. Там загінулі 10 чалавек і пяцёра былі параненыя. Сярод загінулых – чатыры члены сям'і падпалкоўніка паліцыі, які разам зь яшчэ некалькімі чалавекамі быў паранены.

У цэнтры Багдаду пры выбуху двух аўтобусаў з пілігрымамі з Ірану былі параненыя 14 чалавек.
XS
SM
MD
LG