Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трохбаковы саміт у Францыі


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявілі, што Эўразьвяз павінен мець больш дзейсныя мэханізмы пакараньня дзяржаваў-сябраў ЭЗ, дэфіцыт бюджэту якіх перавысіць устаноўленыя ліміты.

Па словах Мэркель, неабходна ўнесьці адпаведныя зьмены ў Лісабонскую дамову, якая вызначае асноўныя прынцыпы функцыянаваньня ЭЗ.

Лідэры Францыі і Нямеччыны сустрэліся ў францускім горадзе Давіль. Тут адкрыўся ўвечары ў панядзелак трохбаковы саміт, у якім, акрамя Мэркель і Сарказі, удзельнічае таксама прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў. Асноўныя перамовы кіраўнікоў трох краінаў пройдуць ва аўторак.
XS
SM
MD
LG