Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабянін ня мае "цэльнай" праграмы


Кандыдат на пасаду мэра Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што ня мае "цэльнай" праграмы працы на гэтай пасадзе. На сустрэчы з дэпутатамі Маскоўскай гарадзкой думы Сабянін выказаў надзею, што такая праграма будзе сфармуляваная сумесна зь імі, а таксама з шараговымі грамадзянамі і грамадзкімі арганізацыямі.

Кіраўнік фракцыі КПРФ у Масгардуме Андрэй Клычкоў пацьвердзіў, што камуністы не падтрымаюць Сабяніна, паколькі настойваюць на вяртаньні наўпроставых выбараў кіраўнікоў рэгіёнаў.

Кандыдатура Сяргея Сабяніна на пасаду мэра будзе разгледжана дэпутатамі на пазачарговым паседжаньні 21 кастрычніка. У падтрымку Сабяніна выступіў прэм'ер-міністар Уладзімер Пуцін.
XS
SM
MD
LG