Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна здабудзе нафту і газ ў Вэнэсуэле


Украінскія кампаніі будуць здабываць нафту і газ ў Вэнэсуэле. Пра гэта заявілі сёньня прэзыдэнты дзьвюх краінаў Віктар Януковіч і Уга Чавэс пасьля перамоваў у Кіеве.

Акрамя таго, як паведаміў Януковіч, Украіна бліжэйшым часам пачне транспартаваньне вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь па нафтаправодзе “Адэса- Броды”, а не чыгуначным транспартам, як было дагэтуль. “Транспартаваньне вэнэсуэльскай нафты праз украінскую тэрыторыю не супярэчыць інтарэсам Расейскай Фэдэрацыі”, адзначыў пры гэтым Януковіч.
У канцы лістапада Украіна плянуе правесьці пробную пракачку 80 тысяч тон вэнэсуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.
XS
SM
MD
LG