Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы паміж Ізраілем і палестынцамі адкладзеныя


Перамовы паміж ізраільскімі ды палестынскімі лідэрамі, прызначаныя на 21 кастрычніка ў Парыжы, адкладзеныя на больш позьні тэрмін. Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай урадам Ізраілю.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі запрасіў прэм'ер-міністра Ізраіля Бэньяміна Нэтаньягу, кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса і прэзыдэнта Эгіпту Хосні Мубарака ў Парыж для правядзеньня наўпроставых перамоваў паміж ізраільскімі ды палестынскімі лідэрамі. Аднак сустрэча была адмененая ў сувязі зь ініцыятывы палестынскага боку пасьля плянаў Ізраілю не падаўжаць мараторый на будаўніцтва ў габрэйскіх паселішчах на Заходнім беразе Ярдану. У чацьвер Нэтаньягу афіцыйна ўхваліў будаўніцтва ва Ўсходнім Ерусаліме 238 новых дамоў.

ЗША, Расея і Францыя ўжо выказалі расчараваньне ў сувязі з плянамі Ізраілю па нарошчваньню паселішчаў, што, на іх думку, можа перашкодзіць мірнаму працэсу на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG