Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі вітаў сёньня прыняцьце парлямэнтам у трэцім – канчатковым -- чытаньні новай рэдакцыі канстытуцыі, паводле якой рэспубліка трансфармуецца з прэзыдэнцкай у парлямэнцка-прэзыдэнцкую.
Папраўкі былі прынятыя ў пятніцу 112 галасамі супраць 5. Радыкальная частка апазыцыі адмовілася галасаваць. Яна абвінавачвае кіроўную партыю ў падрыхтоўцы канстытуцыйнай падставы для працягу ўлады Міхаіла Саакашвілі пасьля завяршэньня ягонага другога прэзыдэнцкага тэрміну ў 2013 годзе.