Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі капрал абвінавачваецца ў забойстве цывільных аўганцаў


Амэрыканскі вайсковец паўстане перад вайсковым судом па абвінавачваньні ў наўмысным забойстве цывільных жыхароў у Аўганістане. У выпадку прызнаньня капрала вінаватым яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне. Яшчэ сямёра яго калегаў падазраюцца ў тым, што пакрывалі гэтае злачынства.

Паводле сьледзтва, капрал Джэрэмі Морлак і яшчэ пяцёра вайскоўцаў закідалі гранатамі, а потым адкрылі нічым не справакаваны агонь па групе аўганцаў. Гэта адбылося сёлета ўвесну ў паўднёвай правінцыі Кандагар.
XS
SM
MD
LG