Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан гатовы садзейнічаць перамовам аўганскага ўраду з талібамі


Пакістанскае кіраўніцтва заявіла аб гатоўнасьці садзейнічаць у перамовах паміж урадам Аўганістану і "Талібанам". Пры гэтым у пакістанскім МЗС падкрэсьлілі, што на чале гэтых перамоў мусіць быць Аўганістан.

Тым часам ЗША і НАТО выказалі сваю падтрымку гэтай ідэі дыялёгу. Як паведаміў кіраўнік міжнародных сілаў у Аўганістане амэрыканскі генэрал Дэвід Пэтрэўс, сілы кааліцыі сумесна з аўганскім войскам забясьпечылі прыбыцьцё аднаго з лідэраў талібаў у Кабул – для перамоваў з аўганскім урадам. Генэрал таксама адзначыў, што некалькі вышэйшых лідэраў "Талібану” пайшлі на кантакт ахарактарызаваў перамовы як папярэднія.
XS
SM
MD
LG