Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У доме ўкраінскага апазыцыянэра адбыўся ператрус


Украінская міліцыя правяла ў пятніцу ў Віньніцы ператрус у кватэры каардынатара праваабарончай арганізацыі Дзьмітрыя Гройсмана. Як паведамілі ва Ўкраінскім Хэльсынскім саюзе па правах чалавека, ператрус праводзіўся ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб распаўсюдзе Гройсманам парнаграфіі праз блог.

Размова ідзе пра запісы ў травеньскім блогу Гройсмана, у якія ўсталяваны ролік з сэрвісу YouTube. Паведамляецца, што падчас ператрусу канфіскоўваліся ўсе носьбіты інфармацыі і дакумэнты. Паводле праваабаронцаў, згаданы ролік, хутчэй за ўсё, быў фармальнай прычынай для доступу да інфармацыі праваабарончай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG