Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран хоча перамоваў па ядзернай праграме


Міністар замежных справаў Ірану Манучар Матакі, які знаходзіцца зараз у Брусэлі, заявіў, што Тэгеран хоча абмеркаваць канкрэтныя даты перамоваў з шасьцю сусьветнымі дзяржавамі па яго ядзернай праграме.

Учора вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан прапанавала правесьці новую сустрэчу па гэтай тэме ў сярэдзіне лістапада ў Вене. Матакі назваў яе прапанову "добрай навіной".

Перамовы паміж Іранам і шасьцю сусьветнымі дзяржавамі – Вялікабрытаніяй, Кітаем, Расеяй, Францыяй, ЗША і Нямеччынай былі прыпыненыя год таму.

Сусьветная супольнасьць падазрае Іран у імкненьні стварыць ядзерную зброю. Тэгеран адпрэчвае гэта і заяўляе, што яго ядзерная праграма носіць выключна мірны характар.
XS
SM
MD
LG