У Францыі да страйку супраць пэнсійнай рэформы далучыліся ўсе нафтаперапрацоўчыя заводы. Як паведамляе агенцтва Agence France-Presse, вытворчасьць паліва ў краіне можа быць цалкам прыпыненая на працягу дня. Як заявіў французскі апэратара Trapil, спынілася падача паліва па трубах у галоўныя аэрапорты краіны.
Паводле ацэнак Tarpil, аэрапорту імя Шарля дэ Голя запасаў паліва хопіць да наступнага тыдня, аэрапорце Орлі – на 17 дзён, а аэрапорт Руасі рызыкуе застацца бяз паліва ўжо ў бліжэйшыя выходныя. Акрамя таго, перабоі ў пастаўках паліва могуць адбіцца на працы заправачных станцый па ўсёй краіне.
Сёньня частку нафтасховішчаў атрымалася разблякаваць з дапамогай паліцыі, аднак забастоўкі тут жа пачаліся на іншых.