Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс над Башурам можа скончыцца сёньня


15 кастрычніка ў Савецкім судзе Менску мае завяршыцца працэс па справе актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуры, якога абвінавачваюць у паўторнай падробцы дакумэнтаў.

Напярэдадні судзьдзя Кірыл Палулех прапанаваў прадстаўніку абвінавачаньня і адвакату рыхтавацца да судовых спрэчак. Аднак перад гэтым з раніцы яшчэ могуць дапытваць сьведак, якія не зьявіліся на працэс у аўторак. Гаворка ідзе пра супрацоўніцу выканкаму, якая прымала даведку Міхася Башуры аб заробках, перад тым, як сям'ю Башураў паставілі ў чаргу на льготнае жытло, а таксама пра бухгальтара выдавецкай фірмы, дзе Міхась працаваў намесьнікам дырэктара.

Згаданыя сьведкі не зьявіліся ў суд, спаслаўшыся на хваробу, але не прынесьлі даведак. Праўда, суд можа абмежавацца зачытваньнем іх паказаньняў, дадзеных падчас сьледзтва. Тады дакладна ўжо ў першай палове дня пачнецца разгляд справы, і прысутныя з залі першымі даведаюцца, колькі ж пракурор запросіць для Міхася Башуры.

Пакараньнем за паўторную падробку дакумэнтаў можа быць як грашовы штраф, так і зьняволеньне на 3 гады ці абмежаваньне волі на 5 гадоў.

Што думае адвакат Тамара Сідарэнка пра магчымыя патрабаваньні пракурора? На думку абаронцы, у судзе так і не прагучалі пераканаўчыя доказы віны яе падабароннага Міхася Башуры.

"Асабіста я прытрымліваюся сваёй пазыцыі, і судовае паседжаньне ня выявіла нічога новага. Башура памыліўся, як ён кажа, і гэта абвергнуць цяжка. Ну, вядома, ён парушыў парадак тым, што расьпісаўся за свайго дырэктара. Але гэта ня склад злачынства. Склад злачынства, у дадзеным выпадку, гэта калі падробка дае новыя правы і абавязкі чалавеку, а тут новых правоў і абавязкаў не было. Паглядзім, ня ведаю. Гадаць не бяруся".

Міхась Башура не прызнаў сябе вінаватым, але паведаміў, што сам ў адсутнасьць бухгальтара склаў даведку аб заробках за пэўны пэрыяд працы і расьпісаўся пад ёй як кіраўнік. Башура кажа, што ў той час бухгальтар была ў шпіталі зь дзіцём, а дырэктар, за якога ён падпісаўся, у ад'езьдзе. Апошнія зьвесткі дырэктар фірмы Зьміцер Вішнёў пацьвердзіў.

Суд ужо ведае прысуд, і пайшоў ён раду радзіць, як кажуць палякі, "для выглёнду". Рашэньне ўжо ёсьць. Але Башура ніякі не крымінальнік
Уладзімер Някляеў
, кіраўнік грамадзкай кампаніі "Гавары праўду", каардынатарам якой быў Міхась Башура, не выключае, што ягонага калегу засудзяць, ня гледзячы, як ён кажа, на адсутнасьць доказаў.

"Суд ужо ведае прысуд, і пайшоў ён раду радзіць, як кажуць палякі, "для выглёнду". Рашэньне ўжо ёсьць. Але Башура ніякі не крымінальнік, ён увогуле ня ёсьць злачынцам. Башура ёсьць актывістам "Гавары праўду". Ён каардынатар кампаніі па горадзе Менску, і менавіта за гэта сёньня судзяць і хутчэй за ўсё да нечага, але прысудзяць".

На працэсе над Міхасём Башурам у Савецкім судзе заўсёды прысутнічаюць актывісты "Гавары праўду", праваабаронцы і журналісты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG