Прэзыдэнт Нямеччыны Хрысьціян Вульф, падчас свайго візыту ў Расею, наведаў масавае захаваньне нямецкіх салдатаў, якія загінулі на тэрыторыі Расеі ў ходзе Другой сусьветнай вайны. На могілках у вёсцы Салагубаўка, якая знаходзіцца ў 60-і кілямэтрах ад Пецярбургу, пахавана каля 80-і тысяч нямецкіх салдатаў.
Нямецкі прэзыдэнт таксама наведаў месца пахаваньня ахвяраў блякады Ленінграду, якая доўжылася зь верасьня 1941 году па студзень 1944. У выніку асады загінулі сотні тысяч жыхароў гораду.
У аўторак Вульф сустракаўся ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым, пасьля чаго выправіўся на цягніку ў Пецярбург.