Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шахту, якая заваліла гарнякоў, закрыюць назаўсёды


Прэзыдэнт Чылі Себасьцьян Пінера адведаў выратаваных гарнякоў у бальніцы гораду Кап’япа. Пінера назваў выратаваньне шахцёраў, што заставалі пад зямлёю больш як два месяцы, цудам. Ён паведаміў, што забесьпячэньне бясьпекі на шахтах будзе перагледжанае. Пінера паабяцаў, што ад гэтага часу ніхто ў Чылі ня будзе працаваць у такіх нечалавечых умовах. Прэзыдэнт таксама паведаміў, што шахта “Сан Хасэ” будзе зачыненая назаўсёды.

Сем’і 27 гарнякоў ужо падалі зыск супраць уладальнікаў шахты. 17 дзён іх родныя, якіх заваліла пад зямлёю, лічыліся мёртвымі, пакуль ня здолелі перадаць наверх сыгнал аб дапамозе. Акцыя выратаваньня гарнякоў пасьпяхова завяршылася ўчора.
XS
SM
MD
LG